Перайсці да зместу

Сью Бёрд

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Баскетбол
Сью Бёрд
Агульная інфармацыя
Нарадзілася 16 кастрычніка 1980(1980-10-16) (44 гады)
Грамадзянства
Альма-матар
Рост 175 см
Вага 68 кг
Пазіцыя разыгрываючы абаронца
Клубная кар’ера[* 1]
1998—2002 Канектыкут Хаскіс[d]
2002—0000 Сіэтл Шторм[d]
2005—2006 Дынама Масква[d]
2007—2011 Спарта&К[d]
2012—2014 УГМК Екацярынбург
  1. Колькасць гульняў і балаў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сюзанна Брыджыт «Сью» Бёрд (англ.: Suzanne Brigit "Sue" Bird; нар. 16 кастрычніка 1980, Саёсет, Нью-Ёрк, ЗША) — амерыканская баскетбалістка, выступае за клуб жаночай нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі (ВНБА) «Сіэтл Шторм». Алімпійская чэмпіёнка 2004, 2008, 2012, 2016 і 2020 гадоў, чэмпіёнка свету 2002, 2010 і 2014 гадоў, а таксама бронзавы прызёр чэмпіянату свету 2006 года ў складзе нацыянальнай зборнай ЗША.

Выступаючы за баскетбольную каманду школы яна была абраная гульцом года штата Нью-Ёрк, гульцом года па версіі New York Daily News і абраная ва Усеамерыканскую каманду. У 2002 годзе падчас драфта ВНБА была абраная пад першым нумарам камандай «Сіэтл Шторм». Выступаючы за каманду яна восем разоў прымала ўдзел у матчы ўсіх зорак і сем разоў уключалася ў зборную ўсіх зорак. Бёрд адна з сямі баскетбалістак, якія выйгравалі залаты алімпійскі медаль і станавіліся чэмпіёнамі NCAA і ВНБА.

Зноскі